У Беларусі адбыўся збой у абслугоўванні банкаўскіх картак сістэмы “Белкарт”. Пра гэта паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
“ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе аб тым, што з 13:46 назіраюцца праблемы з абслугоўваннем картак ПС Белкарт. Спецыялісты Цэнтра працуюць над ліквідацыяй праблемы. У найбліжэйшы час праблема будзе ліквідаваная. Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці”, – гаворыцца ў паведамленні.
Мінскае метро таксама папярэдзіла, што банкаўскія карткі не працуюць ва ўсіх касах сталічнай падземкі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
