Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) апублікавала спіс беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія атрымалі статус нейтральных. Яны могуць удзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах на зімовыя Алімпійскія гульні-2026.
З беларусаў нейтральны статус атрымалі фрыстайлісты Анастасія Андрыянава, Ганна Дзяруга, Ігар Драбянкоў, Уладзіслаў Вазнюк, Ганна Гускова, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава.
Нагадаем, у кастрычніку 2025 года Савет FIS прыняў рашэнне аб нядопуску спартсменаў з Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні-2026 у статусе індывідуальных нейтральных спартсменаў. Беларускі лыжны саюз падаў апеляцыю на гэта рашэнне. У снежні Спартыўны арбітражны суд скасаваў рашэнне FIS. Беларускія лыжнікі атрымалі права ўдзельнічаць у кваліфікацыі ў нейтральным статусе.