Сергяенку запрасілі ў Зімбабвэ

Навіны
Юрий Николайчик и Джейкоб Муденда. Фото: t.me/BelarusMFA

Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Юрый Нікалайчык 10 чэрвеня сустрэўся са спікерам Нацыянальнай асамблеі Зімбабвэ Джэйкабам Мудэндам.

Як заявілі ў прэс-службе беларускага МЗС, спікер высока ацаніў свой майскі візіт у Беларусь, дзе ўдзельнічаў у II Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі».

Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне гуманітарных сувязяў. Мудэнда падтрымаў ініцыятыву Беларусі па распрацоўцы прэферэнцыйнага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Зімбабвэ.

“Бакі адзначылі важнасць працягу сумеснай працы па рэалізацыі беларуска-зімбабвійскіх праектаў у сферах механізацыі сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, энергетыкі, лічбавізацыі, адукацыі, па інтэнсіфікацыі гуманітарных абменаў і кантактаў паміж маладзёжнымі аб’яднаннямі дзвюх краін”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Спікер перадаў падзячнае пасланне старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігару Сергяенку і запрасіў яго наведаць Зімбабвэ з візітам у адказ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.