Савет Рэспублікі ўхваліў ратыфікацыю пагаднення аб бязвізе з Аманам

Навіны
Столица Омана Маскат. Фото: pixabay.com

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў законапраект аб ратыфікацыі пагаднення з Султанатам Аман аб узаемнай адмене віз. Рашэнне было прынята на пасяджэнні чацвёртай сесіі СР, перадае БелТА.

Як паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў, дакумент прадугледжвае бязвізавы ўезд грамадзян Беларусі ў Аман і грамадзян Амана ў Беларусь па дзеючых нацыянальных пашпартах тэрмінам да 30 дзён з моманту ўезду. Пры гэтым сумарны тэрмін знаходжання без віз не павінен перавышаць 90 дзён на працягу года.

Ён таксама адзначыў, што ў лютым 2025 года паміж Беларуссю і Аманам былі адкрыты прамыя авіяцыйныя зносіны. Паводле яго слоў, гэта станоўча адбілася на турыстычных і дзелавых кантактах. У 2025 годзе Беларусь наведалі амаль 500 грамадзян Амана, тады як турыстычны паток з Беларусі ў Аман за той жа перыяд склаў каля 5,5 тысячы чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны