Саліст Gods Tower Леслі Найф не можа трапіць на свой канцэрт на Кіпры з-за праблем з пашпартам. Але музыка знайшоў рашэнне

Культура
Скрыншот з відэа.

З-за праблем з пашпартам саліст Gods Tower Леслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў) не трапіць на запланаваны ў межах гастрольнага тура канцэрт на Кіпры. 26 лютага музыканты мусяць выступаць у Лімасоле. Але сёння ў сваіх сацсетках Уладзіслаў паведаміў, што яму не дазволілі пасадку на рэйс да Кіпру.

“Gods Tower ляціць, а я не магу […] Вось хлопцы ідуць на пасадку, – Леслі зрабіў відэа напрост з варшаўскага аэрапорта. – Не магу туды трапіць, бо не маю зараз беларускага пашпарту, ён пратэрмінаваны. Замест яго ёсць літоўскі праязны дакумент (Užsieniečio pasas). Высветлілася, што на Кіпры гэта штука не працуе, і таму мне проста нельга сесці на самалёт”, – агучыў ён прычыны.

Але Уладзіслаў не разгубіўся і ва ўласцівай яму манеры – з гумарам – прапанаваў рашэнне сітуацыі: музыканты ляцяць у Лімасол, а Леслі застаецца ў Варшаве і падключыцца да выступлення каманды праз інтэрнэт-сувязь.

“Што мы вырашылі? Зноў Gods Tower прыйдзецца рабіць нешта новае. Вось што мы зробім: яны будуць іграць жыўцом, а я буду спяваць у Варшаве. І гэта, мне здаецца, будзе такая прарыўная штука для беларускага металу. Так што, варшавякі, цягніце да мяне флякі! Я з вамі бліжэйшыя тры дні”.

18 лютага ва Уроцлаве легендарны метал-гурт Gods Tower распачаў свае гастрольнае турнэ па чатырох краінах. У Лімасоле, 26 лютага, канцэрт адбудзецца ў Music Hall, а далей Gods Tower рушыць у Гданьск і Каўнас.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны