Рознічны тавараабарот у студзені склаў 7,9 млрд рублёў. Ён вырас на 1,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года, паведамляе Белстат.
Аднадзённы рознічны абарот у разліку на душу насельніцтва таксама павялічыўся. Ён вырас на 2,3 рубля і склаў 28,1 рубля.
Рознічны абарот арганізацый гандлю вырас на 1,5% і склаў 95,8%.
Аптовы гандаль пры гэтым працягнуў скарачацца. Аптовы абарот абваліўся адразу на 9,2% да 12,3 млрд рублёў.
Абарот у грамадскім харчаванні таксама скараціўся. Ён знізіўся на 3,1% да 570 млн рублёў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
