Рок-фестываль «Сонцастаянне», на які ў Пружаны прыязджалі Z-артысты, у наступным годзе праводзіцца не будзе

Культура
"Сонцастаянне"-2024. Фота: tochka.by

Арганізатары рок-фестывалю «Сонцастаянне» паведамілі ў сацсетках пра адмену мерапрыемства ў 2026 годзе. Кампанію не ўнеслі ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэты дакумент устанаўлівае, што праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх або замежных выканаўцаў могуць толькі арганізатары, звесткі аб якіх унесены ў такую базу даных.

Нагадаем, што ў 2024 годзе фэст прайшоў у Пружанах з удзелам прапуцінскіх зорак «рускага року» 1990-х — 2000-х. А сёлета ў ім прынялі ўдзел музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне, Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава і гурты «Аліса», «Арыя», «Чайф» і «Крэматорый».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны