Украінская прыватная разведвальная кампанія «Dallas» апублікавала расследаванне аб абыходзе Беларуссю і Расіяй санкцый, дзе галоўным фігурантам выступае былы інжынер МАЗа грамадзянін Беларусі Аляксей Адамовіч.
Расследаванне будуецца на ўзламанай пошце [email protected], якую Адамовіч выкарыстоўваў у тым ліку для дзелавой перапіскі.
48-гадовы Аляксей Яўгенавіч Адамовіч пачаў працаваць на МАЗе ў 1998 годзе. Мяркуючы па характарыстыцы, да 2018 года займаў пасаду вядучага інжынера-канструктара ў аддзеле рухавікоў і сістэм.
У 2023 годзе ён заняў пасаду кіраўніка камерцыйнага аддзела ў ТАА «Міханавіцкі лагістычны цэнтр». Мяркуючы па перапісцы, кампанія выступае “пракладкай” пры закупцы запчастак і кампанентаў для знаходзячагася пад санкцыямі МАЗа і шэрагу расійскіх вытворцаў ваеннай тэхнікі.
«УралАЗ»
Як мяркуюць расследавальнікі, самым буйным кліентам Адамовіча з’яўляецца Уральскі аўтамабільны завод (УралАЗ), размешчаны ў Міасе Чалябінскай вобласці Расіі.
У расследаванні апублікаваны фрагменты перапіскі паміж Адамовічам і менеджарамі па закупках «УралАЗ» — Аленай Міхеевай ([email protected]) і Лізаветай Занінай ([email protected]).
Гаворка ідзе пра закупку прывадных валаў кітайскага пастаўшчыка «Сіань Сінь Санмін» (Xi’an Xin Sanming Auto Parts Co., Ltd). Здзелку структуравалі так, каб пазбегнуць аплаты ў доларах — плацяжы ажыццяўляюцца ў кітайскіх юанях.
Яшчэ ў адным лісце бакі абмяркоўваюць больш складаную схему па абыходзе санкцый. «Сіань Сінь Санмін» прапануе стварыць даччынае прадпрыемства ў СЭЗ «Мінск» у Беларусі.
КНДР
У паштовым архіве ёсць таксама перапіска Адамовіча з партнёрамі з КНДР. З яе можна зрабіць выснову, што ён садзейнічаў закупцы аўтамабільных камплектуючых ад імя МАЗа ў гандлёвай кампаніі Chosun Kyonghun 1, якая базуецца ў Пхеньяне.
Ключавой кантактнай асобай з карэйскага боку выступаў Цой Чхор.
Схема паставак уключала кітайскую “пракладку” Shenyang Raimond Industrial Co., Ltd., зарэгістраваную ў Шэньянскай пілотнай зоне свабоднага гандлю ў правінцыі Ляанін на паўночным усходзе Кітая.
“Паўночнакарэйскія студэнты”
Адным з самых дзіўных напрамкаў супрацоўніцтва Адамовіча і яго паўночнакарэйскіх партнёраў стала пяцігадовае пагадненне, якое прадугледжвае так званую «вучэбную паездку» для 460 паўночнакарэйскіх студэнтаў, нібыта вывучаючых швейную вытворчасць, якія павінны быць накіраваны ў горад Іванава ў тэкстыльным прамысловым рэгіёне Расіі.
Дакумент пераслаў Цой Чхор свайму партнёру Аляксею Адамовічу.
Кантракт падпісаны паміж паўночнакарэйскай кампаніяй Kyonghun 1 і расійскім індывідуальным прадпрымальнікам Іванам Паўлавічам Нікіфоравым 12 сакавіка 2025 года.
Расследавальнікі мяркуюць, што гаворка можа ісці аб аплаце ваенных наймітаў з КНДР.
“Карта паляка”
На гэтым фоне арыгінальным выглядае жаданне Адамовіча атрымаць “Карту паляка”. Мяркуючы па апублікаваным лісце, Адамовіч зарэгістраваўся на афіцыйнае сумоўе ў польскім консульстве ў Мінску для атрымання. Расследавальнікі з «Dallas» праінфармавалі аб гэтым польскія спецслужбы.




















