Расія не дазволіла вывезці ў Беларусь 4 тоны арэхаў

Навіны
Фото: Россельхознадзор

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду не дазволілі вывезці з Расіі ў Беларусь каля 4 тон арэхаў і сухафруктаў.

Аўтамабіль з грузам спынілі 3 сакавіка ў Смаленскай вобласці Расіі. Кіроўца, грамадзянін Беларусі, ехаў у Мінск.

Пры праверцы было ўстаноўлена, што ў кіроўцы не было фітасанітарных сертыфікатаў на груз. Паводле маркіроўкі на тары, прадукцыя была выраблена ў краінах блізкага і далёкага замежжа і адгружана ў маскоўскім оптава-прадуктовым цэнтры «Фуд Сіці», паведамляе Рассельгаснагляд.

Арэхі і сухафрукты накіравалі на экспертызу. Хоць шкодных каранцінных арганізмаў не было знойдзена, груз забаранілі вывозіць у Беларусь і вярнулі ў Маскву. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.