Прадстаўніца АПК па эканоміцы прэзентавала Стратэгію эканамічнага развіцця для дэмакратычнай Беларусі

Навіны
Фото: ОПК

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканамічных рэформах Аліса Рыжычэнка прэзентавала доўгатэрміновую Стратэгію эканамічнага развіцця дэмакратычнай Беларусі да 2035 года.

«У аснове нашай стратэгіі ляжыць ідэя патройнага прыярытэту: рэформа сістэмы адукацыі і навукі павінна ісці паралельна з паскораным тэхналагічным развіццём эканомікі. Гэтыя тры напрамкі ўзаемна ўзмацняюць адно аднаго і ствараюць сінергетычны эфект трансфармацыі», — заявіла Аліса Рыжычэнка, перадае прэс-служба АПК.

Яна падкрэсліла, што Беларусь не валодае значнымі прыроднымі рэсурсамі, але ёсць тое, што дазволіла Эстоніі, Ірландыі, Ізраілю і Сінгапуру квітнець.

«У нас ёсць адукаваныя, таленавітыя людзі і здольнасць хутка адаптаваць сучасныя тэхналогіі. Менавіта спалучэнне чалавечага капіталу і тэхналагічнага прарыву павінна стаць асновай нашага будучага эканамічнага развіцця», — сказала яна.

Рыжычэнка апісала сённяшнюю сітуацыю як крытычную.

«Сістэма адукацыі дэградуе, навука знаходзіцца на мяжы калапсу, а тэхналагічнае адставанне толькі павялічваецца», — дадала яна.

У той жа час яна лічыць, што дэмакратычны пераход адкрывае «ўнікальнае акно магчымасцей».

Стратэгія прадугледжвае тры паралельныя «трэкі»:

  • Адукацыя: фінансаванне да 6–7% ВУП, радыкальнае павышэнне заработнай платы настаўнікаў і мадэрнізацыя праграм.
  • Навука і інавацыі: стварэнне даследчых цэнтраў, інтэграцыя з ВНУ і бізнесам, выдаткі на R&D у памеры 2–3% ВУП.
  • Тэхналагічнае развіццё: поўная лічбавізацыя эканомікі, рост долі ІТ-сектара да 15% ВУП, развіццё высокатэхналагічных галін.

«Да 2035 года Беларусь здольная дасягнуць ВУП на душу насельніцтва ў 28–32 тысячы долараў ЗША — у чатыры разы вышэй за цяперашні ўзровень. Доля IT-сектара ў ВУП складзе 15% замест 3%, доля высокатэхналагічнага экспарту — 25% замест 3%, сярэдняя заработная плата дасягне 2000–2500 долараў, а прадукцыйнасць працы вырасце ўдвая», — падсумавала Аліса Рыжычэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны