Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы паведаміла пра новае парушэнне паветранай прасторы краіны.
«У ноч з 8 на 9 лютага 2026 года вайсковыя радыёлакацыйныя сістэмы зафіксавалі новыя аб’екты, падобныя да паветраных шароў, у паветранай прасторы Польшчы.
Аб’екты бесперапынна ідэнтыфікаваліся і адсочваліся вайсковымі разведвальнымі сістэмамі. Сітуацыя цалкам кантралявалася і не ўяўляла пагрозы для бяспекі паветранага руху або бяспекі польскіх грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што ў ім не згадваецца, адкуль прыляцелі паветраныя шары і кірунак іх руху. Раней польскія вайскоўцы ўказвалі, што метэазонды ўляталі з боку Беларусі.
Памежная ахова і паліцыя Польшчы пакуль не паведамлялі пра выяўленне кантрабанды, дастаўленай метэазондамі мінулай ноччу.
