Польшча вядзе перамовы аб перадачы астатніх МіГ-29 Украіне. Пра гэта паведамілі ў Генштабе польскіх Узброеных Сіл.
«Вядуцца перамовы з Украінай аб перадачы самалётаў МіГ-29. Перадача самалётаў звязана з дасягненнем імі мэтавага тэрміну службы і адсутнасцю перспектыў іх далейшай мадэрнізацыі ў складзе Узброеных Сіл Польшчы. Таксама паведамляем, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята», — гаворыцца ў паведамленні.
Часткай перамоў таксама з’яўляюцца пастаўкі ўкраінскіх дронаў і ракетнай тэхнікі Польшчы.
«Мэта не толькі ў кампенсацыі страты тэхнікі, але, перш за ўсё, у набыцці і сумеснай распрацоўцы новых абаронных і прамысловых кампетэнцый», — заявілі ў Генштабе.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!