Песню гурта «Крамбамбуля» «Я страляў у міліцыянта» прызналі «экстрэмісцкай»

Культура
Лявон Вольскі на сцэне. Фота: "Вясна"

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню гурта «Крамбамбуля» «Я страляў у міліцыянта», – паведамляе «Вясна».

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Лельчыцкага раёну 23 студзеня.

 

«Я страляў у міліцыянта» – песня з шостага студыйнага альбома «Чырвоны штраль» рок-гурта «Крамбамбуля». Альбом стаў даступны для праслухоўвання і бясплатнай запампоўкі 14 кастрычніка 2015 года. Паводле Лявона Вольскага, гэта быў апошні студыйны альбом групы, пасля якой яны збіраліся «сысці ў лясы».

Паколькі Крамбамбуля ўваходзіць у неафіцыйны спіс забароненых у Беларусі музыкаў, канцэрт-прэзентацыя новага альбома прайшла ў Вільні 7 лістапада 2015 года.

Акрамя гэтага, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў Facebook «Андрэй Рогаў», «Abpp DaVoli», «Смирнов Геннадий», «Офис Светланы Тихановской», «Дмитрий Щигельский», «Donny Red», старонка ў Instagram «oksana_aus_belarus», а таксама старонкі ў Threads «Free Belarus Women» і «Радые ̈Свабода | Беларусь».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны