У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню гурта «Крамбамбуля» «Я страляў у міліцыянта», — паведамляе «Вясна».
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Лельчыцкага раёну 23 студзеня.
«Я страляў у міліцыянта» — песня з шостага студыйнага альбома «Чырвоны штраль» рок-гурта «Крамбамбуля». Альбом стаў даступны для праслухоўвання і бясплатнай запампоўкі 14 кастрычніка 2015 года. Паводле Лявона вольскага, гэта быў апошні студыйны альбом групы, пасля якой яны збіраліся «сысці ў лясы».
Паколькі Крамбамбуля ўваходзіць у неафіцыйны спіс забароненых у Беларусі музыкаў, канцэрт-прэзентацыя новага альбома прайшла ў Вільні 7 лістапада 2015 года.
Акрамя гэтага, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў Facebook «Андрэй Рогаў», «Abpp DaVoli», «Смирнов Геннадий», «Офис Светланы Тихановской», «Дмитрий Щигельский», «Donny Red», старонка ў Instagram «oksana_aus_belarus», а таксама старонкі ў Threads «Free Belarus Women» і «Радые ̈Свабода | Беларусь».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

