Першы спіс падаў дакументы на выбары ў Каардынацыйную Раду

Галоўнае
Фото: Reform.news

11 сакавіка ў выбарчую камісію паступіла першая заяўка на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду — ад спісу «Еўрапейскі выбар». Лідар спісу — Валерый Мацкевіч, кіраўнік штаба — Аліса Рыжычэнка.

Як паведамілі ў прэс-службе КР, дакументы пададзены ў поўным аб’ёме, аднак пасля папярэдняга вывучэння камісія накіравала запыт на ўдакладненне: у спісе не выканана гендарная норма. Згодна з палажэннем аб выбарах, не менш за 40% удзельнікаў спісу павінны складаць прадстаўнікі найменш прадстаўленага полу. У выпадку «Еўрапейскага выбару» такімі аказаліся мужчыны.

«Выбарчая камісія накіравала на адрас кіраўніка штаба «Еўрапейскага выбару» ліст з просьбай да 16 сакавіка ўдакладніць склад спісу, — але лічым, што гэта нескладанае ўпушчэнне», — паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

«Еўрапейскі выбар» з’яўляецца часткай аднайменнай фракцыі, якая ўжо існуе ў Каардынацыйнай Радзе. Спіс таксама прадаставіў пацвярджэнне галасавання фракцыі як сведчанне таго, што менавіта гэты спіс накіраваны ад яе імя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.