«Пазаштатная сітуацыя» адбылася на мінскай ЦЭЦ-3

Навіны
Минская ТЭЦ-3. Фото: t.me/minskenergo

Увечары 29 красавіка на мінскай ЦЭЦ-3 адбылася «пазаштатная сітуацыя», якая прывяла да скіду пары.

«Учора, 29 красавіка, каля 22:30 на Мінскай ЦЭЦ-3 была зафіксавана пазаштатная сітуацыя, якая прывяла да скіду пары, з-за чаго ў раёне станцыі назіраўся павышаны ўзровень шуму. Пры гэтым цепла- і паразабеспячэнне спажыўцоў у зоне адказнасці ЦЭЦ-3 не парушалася», — паведамляе «Мінскэнерга».

Прычыны таго, што адбылося, былі выяўлены і ліквідаваны. «Мінскэнерга» паведамляе аб правядзенні планавых работ у дзённы час «у мэтах камфорту жыхароў Мінска».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.