Папа Рымскі Леў XIV у сераду ўвечары асвяціў вежу Ісуса Хрыста, цэнтральную і самую высокую частку знакамітага храма Святой Сям’і ў Барселоне. Цырымонія адбылася праз 100 гадоў пасля смерці архітэктара Антоніа Гаўдзі, аўтара сабора.
Першы камень храма Святой Сям’і быў закладзены ў 1882 годзе. Вежа Ісуса Хрыста з’яўляецца самай высокай кропкай храма. Яе вышыня складае 172,5 метра. Яе завяршэнне азначае хуткае заканчэнне будаўніцтва храма.
Леў XIV, звяртаючыся да вернікаў, закрануў у тым ліку антываенны матыў.
«Нельга верыць у Ісуса і весці вайну. Нельга верыць у Ісуса і забіваць нявіннага яшчэ да яго нараджэння. Нельга верыць у Ісуса і пакідаць тых, хто пакутуе, плача, хто ўцякае ад беднасці», — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!