Супрацоўнікі БЭП Гродзеншчыны падчас праверкі адной з гаспадарак Шчучынскага раёна выявілі масавы падзеж буйной рагатай жывёлы. Наступныя праверкі іншых падраздзяленняў гэтай жа арганізацыі пацвердзілі наяўнасць грубых парушэнняў патрабаванняў утрымання жывёл, паведамляе прэс-служба МУС.
Было ўстаноўлена, што 38-гадовы дырэктар гаспадаркі ігнараваў шматлікія прадпісанні кантралюючых органаў аб ліквідацыі недахопаў. Пры паўторных праверках фіксаваліся аналагічныя парушэнні.
У выніку службовай нядбайнасці кіраўніка падзеж БРЖ склаў 728 галоў, з іх 421 — маладняк. Прычыненая арганізацыі шкода ацэньваецца прыкладна ў адзін мільён рублёў.
Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да службовай асобы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
