Нафтаперапрацоўчы завод у расійскім Туапсэ зноў загарэўся пасля атакі беспілотнікаў.
“У Туапсэ з-за падзення абломкаў беспілотнікаў адбыўся пажар на НПЗ. Пацярпелых няма. У тушэнні задзейнічаны 122 чалавекі і 39 адзінак тэхнікі, у тым ліку ад ГУ МНС Расіі па Краснадарскім краі”, — паведамілі сёння раніцай у Аператыўным штабе Краснадарскага краю РФ.
Удары беспілотнікамі па НПЗ і нафтавым тэрмінале ў Туапсэ раней наносіліся 16 і 20 красавіка. У выніку там успыхнулі магутныя пажары. Яны былі ліквідаваны толькі 24 красавіка. Таксама адбыўся разліў мазуту. Было сабрана 4165 кубаметраў забруджанага грунту і водамазутнай сумесі. Ачыстка тэрыторыі марскога тэрмінала, у вусці ракі і на берагавой лініі працягваецца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
