Новы кліп на хіт Лявона Вольскага «Каляды ў Менску» збірае прагляды. За дзень відэа, у якім аўтары дэкамунізавалі савецкія назвы, паглядзелі больш за сем тысяч чалавек

Культура
Скрыншот з відэа.

«Утульны» кліп на песню «Каляды ў Менску» Лявона Вольскага за дзень сабраў больш за сем тысяч праглядаў. У відэа, створаным у «вязаным» стылі, краявіды Менску паўстаюць у выглядзе звязаных дамкоў і вуліц. А таксама аўтары роліка правялі дэкамунізацыю савецкіх (і не толькі) назваў.

У прыватнасці, у відэа сталічныя кінатэатры «Кастрычнік» і «Перамога» перайменаваныя ў «Альгерд» і «Рагнеда». А знакаміты надпіс на будынках на плошчы Перамогі «Подвиг Народа Бессмертен» заменены на «Вялікае Княства Несьмяротнае».

Новы кліп на хіт Лявона Вольскага «Каляды ў Менску» збірае прагляды. За дзень відэа, у якім аўтары дэкамунізавалі савецкія назвы, паглядзелі больш за сем тысяч чалавек
Скрыншот з відэа.

На будынку Опернага тэатра лунае бела-чырвона-белы сцяг, а вокліч «Жыве Беларусь» упрыгожвае Цэнтр моды на Нямізе. (Узгадаем, што надпіс, які знаходзіцца на будынку зараз — «Слава пераможцам!» — з’явіўся там толькі ў 2017 годзе).

«Песьня–надзея, песьня–зычэньне, песьня–прадказаньне, — прэзентаваў новую працу Лявон Вольскі. — Вядома, што на Каляды цуды адбываюцца, мары зьдзяйсьняюцца, і ў гэтай песьні мы таксама крыху памарылі пра цуд на Каляды».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны