Ініцыятыва BELPOL атрымала адказ ад Федэральнага міністэрства юстыцыі Германіі на інфармацыю пра былога начальніка аператыўна-рэжымнай часткі калоніі № 2 у Бабруйску Дзмітрыя Шынвізе.
Раней «Наша Ніва» апублікавала матэрыял пра яго. Шынвізе праславіўся жорсткім абыходжаннем са зняволенымі, у тым ліку з палітычнымі. Высветлілася, што ён пакінуў службу і эміграваў у Германію.
“У сваім лісце Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі паведаміла, што матэрыялы звароту перададзены ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі. У цяперашні час ведамства праводзіць праверку і расследуе магчымую датычнасць Шынвізе да злачынстваў супраць чалавечнасці.
BELPOL накіраваў усе наяўныя ў распараджэнні арганізацыі дакументы, а таксама кантакты пацярпелых ад дзеянняў Дзмітрыя Шынвізе”, — паведамілі ў BELPOL.
