Польскія памежнікі знайшлі шкуры бабра ў грамадзяніна Германіі, які перасякаў беларуска-польскую мяжу. У мужчыны не было дакументаў, неабходных для іх перавозкі праз мяжу, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Падлясцы.
Дзве вырабленыя шкуры знайшлі ў пункце пропуску «Тэрэспаль» пры кантролі аўтамабіля, які ўязджаў у Польшчу. Вадзіцель заявіў, што гэтыя шкуры ў яго ўжо шэсць гадоў. Пра забарону на іх перавозку праз мяжу без спецыяльнага дазволу ён не ведаў.
Польская мытня ўзбудзіла крымінальную справу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
