Названая прычына выбуху ў гомельскай шматпавярхоўцы

Галоўнае
Фото: МЧС

Прычынай выбуху ў шматпавярховым доме па вуліцы Косарава ў Гомелі стаў пажар на кухні. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Максім Спрынцын.

“Эпіцэнтрам выбуху стала кухня кватэры нумар 107. Выбуху папярэднічаў працэс пажару, які ўзнік у кухоннай шафцы, размешчанай побач з газавай плітой”, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, комплексная выбухатэхналагічная экспертыза паказала, што пажар праходзіў у выглядзе тлення. Затым ён перайшоў на паперу, якая захоўвалася ў шафцы, і на яе сценкі.

Гарэнне прывяло да дэфармацыі і пашкоджання гнуткага гумовага шланга, якім была падключаная газавая пліта. Вентыль пры гэтым знаходзіўся ў адкрытым становішчы. Газ пачаў выходзіць вонкі і канцэнтравацца на кухні. Далей адбылося яго ўзгаранне і выбух. На кухні адсутнічала належная вентыляцыя, яе канал быў заблакаваны плітой з гіпсакардону.

Па факце выбуху ўзбуджана крымінальная справа па арт. 219 КК («Знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці па неасцярожнасці»).

“Улічваючы складанасць і працаёмкасць, а таксама вялікі грамадскі рэзананс, вытворчасць папярэдняга расследавання даручаная следчаму ўпраўленню. Створаная следчая група, у якую ўвайшлі найбольш вопытныя кваліфікаваныя супрацоўнікі”, — дадаў Спрынцын.

Выбух прагрымеў у Гомелі 17 снежня. Тады прычынай здарэння папярэдне была названая ўспышка газапаветранай сумесі ў кватэры. У выніку выбуху абваліліся пліты перакрыццяў. Пазней на месцы здарэння пры разборы будаўнічых канструкцый было знойдзена цела жанчыны.

Зараз у доме праводзіцца капітальны рамонт. Яго плануюць завяршыць у маі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны