У 2026 годзе Нацыянальны банк плануе выпусціць у абарачэнне 18 найменняў памятных манет.
Сярод іх:
- «Возера Нарач» серыі «Таямніца беларускіх вод»,
- «Чорны бусел» серыі «Птушка года»,
- «Дажынкі» серыі «Святы і абрады беларусаў»,
- «Старадарожскі строй» серыі «Беларускі народны касцюм»,
- «Бацька» серыі «Дрэва жыцця»,
- «Пярун» серыі «Міфалогія славян».
Таксама запланаваны выпуск новай серыі біметалічных памятных манет «Паляванне і рыбалоўства» наміналам 2 рублі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!