МЗС Беларусі “па-суседску” прапанаваў Літве і Польшчы купляць электрычнасць з БелАЭС

Галоўнае
Пресс-секретарь МИД Руслан Варанков. Фото: facebook.com/belarusmfa

Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала зробленую днямі заяву кіраўніцы Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен пра тое, што адмова ад атамнай энергетыкі была “стратэгічнай памылкай” ЕС, а таксама абмеркаванне ў Літве планаў будаўніцтва ўласнай АЭС.

«Для нас гэта не стала адкрыццём — мы заўсёды зыходзілі з таго, што энергетычная бяспека павінна будавацца на рэальных патрэбах, а не на палітычнай кан’юнктуры», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў у адказ на пытанне тэлеканала АНТ.

Прадстаўнік ведамства прапанаваў Літве і Польшчы купляць электраэнергію, выпрацаваную на Беларускай АЭС у Астраўцы.

“Мы толькі вітаем асэнсаванае стаўленне суседзяў да мірнага атаму. Беларусь прайшла гэты шлях — пад ціскам, пад санкцыямі, пад бясконцай крытыкай. Але мы пабудавалі сучасную, бяспечную станцыю, якая працуе і дае вынік. Спрыяе эканамічнаму развіццю краіны і забяспечвае надзённыя патрэбы грамадзян без сур’ёзных абцяжаранняў.

І, карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць: мы па-ранейшаму гатовы падставіць плячо. Калі Літве або Польшчы патрэбна электрычнасць — надзейная, недарагая, вырабленая літаральна ў двух кроках — нашы дзверы адкрыты. Па-суседску”, — заявіў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.