Беларусь была і застаецца верным партнёрам Венесуэлы, заяўляе МЗС Беларусі.
Сёння намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў наведаў пасольства Венесуэлы ў Мінску і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў «у сувязі з шматлікімі ахвярамі ў выніку атакі, учыненай 3 студзеня 2026 г. супраць Венесуэлы».
Шастакоў ад імя МЗС і ад сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў выздараўлення пацярпелым.
Намеснік міністра падкрэсліў, што Беларусь «была і застаецца верным партнёрам Венесуэлы», а таксама адзначыў, што ўсе супярэчнасці павінны вырашацца ў межах міжнароднага права і выключна мірным шляхам.
Нагадаем, Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі затрыманыя і вывезеныя ў ЗША 3 студзеня. Яны паўсталі перад федэральным судом Паўднёвай акругі Нью-Ёрка 5 студзеня. Мадура не прызнаў сябе вінаватым і запатрабаваў консульскі візіт. Флорэс таксама не прызнала сябе вінаватай і назвала сябе першай лэдзі Венесуэлы. Наступнае пасяджэнне па іх справе прызначана на 17 сакавіка.
