Трамп дапускае заканчэнне расійска-ўкраінскай вайны да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну

Галоўнае
Скриншот видео Fox News

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Уладзімір Пуцін гатовы да заключэння здзелкі для спынення вайны ва Украіне. Адказваючы на пытанне журналіста Fox News, ён дапусціў, што расійска-ўкраінская вайна можа скончыцца да канца яго прэзідэнцкага тэрміну ў 2029 годзе.

«Думаю, што так. Я думаў, што яна скончыцца яшчэ да пачатку. Гэта было б прасцей за ўсё, бо мы ладзім з абодвума лідарамі. Я думаў, што гэта было б прасцей за ўсё для мяне», — сказаў ён.

Трамп расказаў, што рэгулярна кажа Уладзіміру Пуціну «адно і тое ж».

«Я яму пастаянна кажу адно і тое ж. Не хачу ўдавацца ў падрабязнасці, але я кажу: Уладзімір, табе пара спыніцца, пара пакласці канец гэтай вайне», — перадаў ён змест сваіх размоў з расійскім лідарам.

На пытанне пра тое, што адказвае Пуцін, Трамп сказаў: «Я думаю, ён гатовы да здзелкі. Для танга патрэбныя двое, але я думаю, ён гатовы да здзелкі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.