У Пінскім раёне супрацоўнікі ДАІ з ужываннем табельнай зброі спынілі Opel, інфармацыя пра выкраданне якога паступіла мінулай ноччу. Аўтамабіль знайшлі паблізу вёскі Купяцічы.
Як заяўляюць у МУС, кіроўца праігнараваў сігнал аб спыненні і паспрабаваў уцячы. Пачалося пераследаванне. Парушальнік не рэагаваў на патрабаванні інспектараў і працягваў рух. Для спынення аўтамабіля была ўжыта табельная зброя.
За рулём апынуўся 30-гадовы мясцовы жыхар без вадзіцельскіх правоў. Медыцынскае асведчанне паказала больш за 1,3 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Распачата крымінальная справа аб выкраданні аўтамабіля, складзены 5 адміністрацыйных пратаколаў. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку, а затрыманы — у ізалятар часовага ўтрымання.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!