Вобшук у даследчыка рэпрэсій Станкевіча звязаны з ініцыятывай «Нацыя лідараў»

Галоўнае
Игорь Станкевич. Фото: "Вясна"

Вобшук у мінскай кватэры даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча звязаны з ініцыятывай «Нацыя лідараў». Па гэтай жа прычыне вобшукі прайшлі яшчэ як мінімум у трох чалавек, паведамляе «Віцебская Вясна».

Вобшук у кватэры Станкевіча прайшоў 14 ліпеня. Яго праводзілі 5–6 чалавек, сярод якіх былі супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча пыталіся пра ініцыятыву «Нацыя лідараў» — адукацыйную пляцоўку, якая прапануе розныя анлайн-курсы.

У 2024 годзе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» дваровую ініцыятыву «Ордэн». Сярод рэсурсаў, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання», былі пазначаны сайт і сацыяльныя сеткі «Нацыі лідараў».

Паводле слоў Станкевіча, вобшукі ў Мінску прайшлі яшчэ як мінімум у трох чалавек, прычым не толькі ў іх кватэрах, але і ў кватэрах сваякоў і блізкіх. Сілавікоў цікавіла датычнасць да «Нацыі лідараў».

Ігар Станкевіч — вядомы даследчык сталінскіх рэпрэсій у Аршанскім раёне. Цяпер ён жыве ў Польшчы. Станкевіч знаходзіцца ў базе вышуку Беларусі і Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.