У мінскім метро другі дзень запар адзначаюцца збоі ў працы рухомага саставу. Як паведамілі ў прэс-службе падземкі, сёння раніцай а 9:25 на станцыі «Аўтазаводская» машыніст па тэхнічных прычынах зрабіў высадку пасажыраў.
Праводзілася дыспетчарскае рэгуляванне руху цягнікоў.
Аналагічны выпадак адбыўся ўчора ўвечары. Тады пасажыраў высадзілі на станцыі «Юбілейная плошча».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!