БМЗ вырабіў за паўгоддзе больш за 700 тысяч тон сталі

Навіны
Фото: БМЗ

БМЗ падвёў вынікі працы ў першым паўгоддзі. На прадпрыемстве назвалі яе стабільнай, а таксама заявілі, што змаглі дасягнуць станоўчай рэнтабельнасці.

«Першыя шэсць месяцаў 2026 года наш завод адпрацаваў стабільна, нягледзячы на складаную кан’юнктуру сусветнага рынку металургічнай прадукцыі. Выраблена больш за 707 тыс. тон сталі, звыш 651 тыс. тон пракату, больш за 46 тыс. тон труб і каля 60 тыс. тон метызнай прадукцыі», — расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара Анатоль Волкаў.

Паводле яго слоў, на пастаўках арматуры адбіліся праблемы ў будаўнічай галіне Расіі. Там згортваюць крэдытныя праграмы для жылля і інвестыцыі ў будаўніцтва. Зніжэнне аб’ёмаў здабычы нафты паўплывала на адгрузкі труб.

«На БМЗ распрацавана праграма па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Мы абапіраемся на выразна сфармуляваную стратэгію продажаў і дыверсіфікацыю нашай прадукцыі. Адзін з важных напрамкаў праграмы — павелічэнне долі прысутнасці нашай прадукцыі на ўнутраным рынку. За апошнія тры гады мы павялічылі гэты паказчык удвая. Калі раней ён складаў 30%, то цяпер — больш за 60%», — дадаў Волкаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.