У Мінску 28-гадовы мужчына забіў дзяўчыну, а затым здзейсніў самагубства.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, удзень 9 чэрвеня паміж мужчынам і 24-гадовай дзяўчынай адбыўся канфлікт. Падчас сваркі мужчына нанёс дзяўчыне ўдары нажніцамі і нажом.
Яна памерла на месцы.
Пасля гэтага мужчына здзейсніў самагубства.
Міліцыю і хуткую дапамогу выклікала суседка, якая пачула крыкі аб дапамозе.
Узбуджана крымінальная справа паводле артыкула аб забойстве (арт. 139 КК).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!