У Мсціслаўскім раёне падтоплены нізкаводны мост праз Сож і ўчастак дарогі Парадзіна — Засожжа.
Як паведамілі ў МНС, мост знаходзіцца за кіламетр ад вёскі Засожжа, дзе на дадзены момант ніхто не пражывае. Дадзены мост Сож падтаплівае штогод.
Паводле інфармацыі МНС, узровень вады над дарожным палатном моста складае 15–20 см. Рух транспарту па мосце закрыты.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
