Моладзевы сайд-івэнт у рамках Кангрэса па палітвязнях пройдзе ў Познані

Галоўнае
Изображение: t.me/CabinetBelarus

У Познані 19 мая ў рамках трэцяга Кангрэса па палітычных зняволеных Беларусі #WithoutJustCause адбудзецца моладзевы сайд-івэнт «Нязломнае пакаленне».

На мерапрыемстве пройдуць панэльная дыскусія пра ролю студэнцтва ў падзеях 2020 года і сітуацыю з рэпрэсаванай моладдзю, а таксама прэзентацыя даследавання Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА пра актуальныя патрэбы маладых людзей.

Таксама будзе прадстаўлены зборнік эсэ «Нязломленае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020», у якім маладыя беларусы распавядаюць пра свой супраціў, рэпрэсіі і надзею.

«За кожнай справай маладых палітвязняў стаяць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, пачуццямі, марамі і надзеямі. Гэты вечар менавіта пра іх. Мы павінны распавядаць гэтыя гісторыі, каб памятаць і не даць досведу знікнуць у маўчанні, каб нагадаць, што цана свабоды заўсёды высокая», — заявіў намеснік прадстаўніка па моладзевай палітыцы АПК Аляксей Грахоўскі.

Мерапрыемства арганізавана Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пад патранажам Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані і пры падтрымцы чэшскага філіяла фонду Rosa-Luxemburg-Stiftung. У партнёрстве з прадстаўніцтвам па моладзевай палітыцы і студэнцтве АПК, Bělaruské studentstvo ČR, Беларускім нацыянальным моладзевым саветам РАДА і беларускай моладзевай арганізацыяй LICHTAR.

Ён пройдзе 19 мая з 17:00 да 20:00 у Sala Lubrańskiego, Collegium Minus Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Рэгістрацыя адкрытая да 18 мая па электроннай пошце [email protected].

Поўная праграма Кангрэса #WithoutJustCause даступная па спасылцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.