У Вільні пройдзе трэці Кангрэс па палітвязнях Беларусі

Галоўнае
Фото: tsikhanouskaya.org

У Вільні 21–22 мая адбудзецца Трэці кангрэс па палітычных зняволеных Беларусі #WithoutJustCause. Пра гэта паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Мерапрыемства пачнецца 19 мая ў Познані з мерапрыемства, прысвечанага рэпрэсаванай моладзі, і працягнецца 21 мая ў Вільні. Паводле слоў Вячоркі, асаблівасць форуму ў тым, што галоўнае слова на ім будзе за самімі палітвязнямі.

«Мы гаворым не толькі пра іх, але і з імі: пра іх думкі, чаканні, патрэбы, іх бачанне будучыні», — адзначыў дарадца.

Ён падкрэсліў важнасць падтрымання тэмы палітвязняў у публічным дыскурсе, паколькі, нягледзячы на працяг вызвалення часткі вязняў, за кратамі застаюцца сотні людзей і з’яўляюцца новыя палітвязні.

На кангрэсе збяруцца праваабаронцы, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Удзел возьме таксама кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Прамой трансляцыі не будзе. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Праграма Кангрэса даступная па спасылцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.