За суткі 18 сакавіка ў Беларусі зафіксавана 316 пажараў у прыродных экасістэмах. У 296 выпадках гарэлі трава і кустоўе. Таксама адбылося 19 лясных і адзін тарфяны пажар, паведамляе МНС.
У выніку такіх пажараў знішчаны адзін жылы дом і чатыры гаспадарчыя пабудовы. Яшчэ некалькі будынкаў атрымалі пашкоджанні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
