Мінтранс вынес на грамадскае абмеркаванне праект аб адзінай сістэме продажу білетаў на аўтобусы

Навіны
Фото: Reform.by

Міністэрства транспарту і камунікацый вынесла на абмеркаванне праект пастановы Саўміна аб рэалізацыі ўказа №108 «Аб адзінай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме продажу праязных дакументаў на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў». Абмеркаванне праходзіць на прававым форуме да 6 чэрвеня.

Праект рэгулюе наступныя пытанні:

  • стварэнне для кожнай асобы, якая выкарыстоўвае ДІС продажу білетаў, асабістага кабінета;
  • інтэграцыя інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) з ДІС продажу білетаў;
  • унясенне інфармацыі пра расклады і схемы маршрутаў, транспартныя сродкі, аўтамабільных перавозчыкаў, кіроўцаў і інш.;
  • абмежаванне, аднаўленне доступу да інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), якія ажыццяўляюць браніраванне месцаў і продаж праязных дакументаў і багажных квітанцый без інтэграцыі з ДІС продажу білетаў;
  • унясенне ўладальнікамі пасажырскіх тэрміналаў і кіроўцамі інфармацыі пра прададзеныя праязныя дакументы і багажныя квітанцыі;
  • апавяшчэнне пасажыраў і фізічных асоб пра адменены рэйс або рэйс, перавозка пасажыраў па якім прыпыненая.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.