Мінпрацы абяцае, што сярэдняя пенсія перавысіць 1000 рублёў у 2026 годзе

Навіны
Скриншот видео

Сярэдні памер пенсіі ў наступным годзе перавысіць 1000 рублёў. Пра гэта ў эфіры СТВ заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.

«Вось літаральна нядаўна кіраўнік дзяржавы падпісаў закон аб бюджэце фонду на 2026 год, дзе буйным артыкулам па сацыяльных выплатах з’яўляецца пенсійная выплата — 31 мільярд рублёў. На гэтыя мэты накіраваны і запланаваны рост больш як на 14%. А сам памер пенсіі перавысіць 1000 рублёў», — сказала яна.

Паўлючэнка не паведаміла, які памер сярэдняй пенсіі цяпер. Белстат на дадзены момант не публікуе штомесячныя даныя пра памер пенсій і колькасць іх атрымальнікаў.

Згодна з данымі Белстата, сярэдні памер пенсіі ў Беларусі за 2024 год складаў 799,32 рубля.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны