Мінлясгас устанавіў цэны на паліўную шчэпку

Міністэрства лясной гаспадаркі ўстанавіла цэны на паліўную шчэпку. Адпаведныя паўнамоцтвы па рэгуляванні цэн яно атрымала ў канцы мая гэтага года.

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Мінлясгаса №11 ад 9 чэрвеня. Яна ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Фіксаваныя цэны ўстаноўлены на паліўную шчэпку, якая вырабляецца арганізацыямі, падпарадкаванымі міністэрству, пры яе рэалізацыі арганізацыям сістэмы Мінжылкамгаса і Мінэнерга, што займаюцца вытворчасцю цеплавой энергіі.

Цэны складуць (без ПДВ):

  • 30 рублёў за шчыльны кубаметр на ўмовах франка-склад вытворцы,
  • 35 рублёў за шчыльны кубаметр на ўмовах франка-склад пакупніка (дастаўка да 70 км),
  • 40 рублёў за шчыльны кубаметр на ўмовах франка-склад пакупніка (дастаўка звыш 70 км).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.