Мінінфарм унёс Facebook Кавалеўскага ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўніла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго ўнеслі акаўнт у Facebook Валерыя Кавалеўскага. Раней у спіс трапілі два яго іншыя акаўнты ў сацыяльных сетках.

Таксама ў пералік дадалі:

  • акаўнты ў Facebook “Кiра Баярэнка”, “Мiхаiл Кiрылюк”, “Алеся Пархоменко”, “Vlad Vlad”, “Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа”, “Belarus in Focus Information Office”,
  • Telegram-стікеры з агульнай назвай “3%” у колькасці 36 штук,
  • акаўнт Threads “daroha.by”
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.