У аўторак, 9 чэрвеня, у аператыўна-дзяжурную службу Першамайскага РУУС Мінска паступіла паведамленне аб сямейным скандале.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, высветлілася, што 73-гадовая жанчына пасварылася з сужыцелем і, вырашыўшы ўсё змяніць, стала на аконны адліў, адной рукой трымаючыся толькі за раму.
Міліцыянеры, якія прыбылі на месца, разам з работнікамі МНС змаглі наладзіць кантакт з мінчанкай і ў выніку пераканалі яе вярнуцца ў кватэру.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!