Міліцыя адшукала працоўных мігрантаў, якія ўцяклі ад фермера

Навіны
Иллюстративное фото: УВД Могилевского облисполкома

УУС Мінаблвыканкама адчыталася аб поспехах у кантролі за працоўнай міграцыяй.

Як вынікае з паведамлення міліцыі, 17 лютага да сілавікоў звярнуўся наймальнік і паведаміў пра знікненне двух мігрантаў, якія прыбылі ў Беларусь, каб працаваць у фермерскай гаспадарцы. Яны пакінулі месца пражывання ў невядомым напрамку.

Цягам сутак вышукоўцы Маладзечанскага РАУС разам з калегамі з абласнога ўпраўлення знайшлі замежнікаў. Яны збіраліся пакінуць тэрыторыю Беларусі і незаконна перайсці мяжу з краінамі ЕС.

“У дачыненні да «ўцекачоў» публічна разгледжана пытанне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь у прысутнасці больш як дзясятка замежнікаў, якія прыбылі ў краіну для навучання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці”, – расказалі ва УУС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны