Польскія памежнікі ў суботу і нядзелю зафіксавалі спробы мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.
Як паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы, у суботу было зафіксавана 11 спроб, а ў нядзелю — 10. Большасць замежнікаў вярнулася ўглыб беларускай тэрыторыі пры выглядзе патрулёў.
Пры спробах перабрацца праз агароджу мігранты карысталіся лесвіцамі. Сярод парушальнікаў былі грамадзяне Афганістана і Пакістана.
З пачатку года ў Падляскім ваяводстве зарэгістравана каля 190 спроб парушэння мяжы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
