Польскія і латвійскія памежнікі паведамілі пра новыя спробы мігрантаў парушыць мяжу з боку Беларусі.
У нядзелю ў Латвіі спынілі 15 спроб пераходу мяжы. Гэта найбуйнейшы сутачны паказчык з пачатку года.
Польская Памежная ахова за 13–15 сакавіка зафіксавала больш за 10 спроб парушэння мяжы.
На фоне паляпшэння ўмоў надвор’я памежнікі суседніх краін ЕС усё часцей паведамляюць пра спробы пераходу мяжы мігрантамі. У студзені–лютым яны практычна не фіксаваліся.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
