Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе 2025 года склаў 2081,7 рубля. У параўнанні з маем мінулага года ён павялічыўся на 67,7 рубля. Гаворка ідзе пра налічаную зарплату, гэта значыць да выплаты падаходнага падатку.
За год, у параўнанні з лістападам 2024-га, паказчык павялічыўся на 289,5 рубля.
Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за медыяну, а другая частка — менш за гэта значэнне. Яна адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі больш дакладна, чым паказчык сярэдняй зарплаты.
Белстат разлічвае медыянны заробак толькі двойчы на год: за май і за лістапад. Даныя прадстаўляюцца па юрыдычных асобах усіх формаў уласнасці, за выключэннем юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (акрамя ўдзельнікаў холдынгаў). Для параўнання, у лістападзе 2025 сярэдняя намінальная налічаная зарплата склала 2703,7 рубля.
У лістападзе 2025 года медыянныя зарплаты па некаторых галінах склалі:
- у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках — 1917,7 рубля,
- у горназдабыўной прамысловасці — 4287,7 рубля,
- у апрацоўчай прамысловасці — 2299,9 рубля,
- у энергетыцы — 2263,1 рубля,
- у будаўніцтве — 2881,7 рубля,
- у рознічным гандлі — 1843,7 рубля,
- у транспарце і лагістыцы — 2146,3 рубля,
- у інфармацыі і сувязі — 3889,8 рубля,
- у фінансавай і страхавой дзейнасці — 2747,1 рубля,
- у адукацыі — 1543,4 рубля,
- у ахове здароўя — 1785,6 рубля,
- у паслугах па часовым пражыванні і харчаванні — 1707 рублёў,
- у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 2515,5 рубля,
- у дзейнасці ў сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1759,9 рубля.
