Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнем Юрыя Трашчынскага.
Трашчынскі больш за 20 гадоў працаваў гукарэжысёрам у Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў 2020 года ён падпісаў петыцыю супраць гвалту, а затым з’ехаў у Польшчу.
Сілавікі затрымалі Трашчынскага 15 лістапада 2025 года, калі ён вярнуўся ў Мінск.
4 мая 2026 года яму быў вынесены прысуд паводле артыкула за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яму інкрымінавалася супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя», якое 16 студзеня было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем».
Трашчынскаму прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі і штраф у памеры 500 базавых велічынь, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!