Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка на волі — фота, відэа

Навіны
Фото: t.me/hochu_zhyt

Праект «Хачу жыць» апублікаваў фота і відэа вызваленых беларускіх палітвязняў. На іх можна ўбачыць Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку. Таксама камера зафіксавала эмацыйны момант іх сустрэчы.

Нагадаем, былога банкіра і прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года, а 6 ліпеня 2021 года асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бабарыку ўтрымлівалі ў інфармацыйным вакууме. Для яго былі забароненыя спатканні з роднымі і наведванне адвакатамі, лісты яму не перадавалі.

У студзені 2022 года Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. У лістападзе 2022 года яна перанесла аперацыю ў бальніцы. З лютага 2023 года Марыя ўтрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. У лістападзе 2024 года ёй дазволілі сустрэцца з бацькам.

Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка на волі — фота, відэа

Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка на волі — фота, відэа
Фота: t.me/hochu_zhyt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны