Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта Віталь Мусіловіч, Вадзім Сараковік, Андрэй Судзібор, Аляксандр Аўдзевіч, Аляксандр Яжэўскі, Аляксей Шахлай, Міхаіл Філіпенка, Мікалай Багданчык, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Віталь Мусіловіч асуджаны паводле артыкулаў 368, 369, 130, 361-1 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім, распальванні варожасці або варажнечы.
Вадзім Сараковік асуджаны паводле артыкулаў 130 і 361-4 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
Андрэй Судзібор асуджаны паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
Аляксандр Аўдзевіч асуджаны паводле артыкулаў 130, 368, 342, 361-4, 367 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, абразе А. Лукашэнкі, падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Аляксандр Яжэўскі асуджаны паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.
Аляксей Шахлай асуджаны паводле артыкулаў 342 і 352 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, неправамерным завалоданні камп’ютарнай інфармацыяй.
Міхаіл Філіпенка асуджаны паводле артыкула 361-3 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў фінансаванні ўдзелу грамадзян Беларусі ў вайне ва Украіне.
Мікалай Багданчык асуджаны паводле артыкулаў 295, 361-4, 368, 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі і паклёпе на яго, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, захоўванні зброі альбо выбуховых рэчываў.
Па стане на 31 жніўня колькасць палітвязняў складае 883 чалавекі.
