Украінскія пенсіянеры і дзеці ўз’ядналіся з сем’ямі праз Беларусь

Галоўнае
Фото: t.me/dmytro_lubinetzs

31 ліпеня ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы 10 украінскіх пенсіянераў і маламабільных грамадзян, а таксама чацвёра дзяцей змаглі ўз’яднацца са сваімі сем’ямі.

10 пенсіянераў і маламабільных грамадзян жылі ў Расіі і цяпер накіруюцца да сваякоў ва Украіну.

«Яшчэ 5 чалавек змаглі вярнуцца з Украіны ў Беларусь, іх ужо чакаюць сваякі ў нашай краіне», — паведамляе «Першы інфармацыйны».

З роднымі таксама сустрэліся чацвёра ўкраінскіх дзяцей, якія знаходзіліся ў Расіі — 6-гадовы хлопчык, 9-гадовая дзяўчынка і двое 15-гадовых падлеткаў.

Вяртанне ўкраінскіх дзяцей стала магчымым дзякуючы пасярэдніцтву Меланіі Трамп, заявіў украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец.

Украінскія пенсіянеры і дзеці ўз'ядналіся з сем'ямі праз Беларусь
Фота: news.by
Украінскія пенсіянеры і дзеці ўз'ядналіся з сем'ямі праз Беларусь
Фота: news.by
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.