Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні ў дзеяннях “Беларусбанка” на рынку паслуг эквайрынгу з выкарыстаннем банкаўскіх карт. У ведамстве адзначылі, што банк займае дамінуючае становішча на гэтым рынку.
Падчас праверкі ўстаноўлена, што банк уключыў у публічную аферту ўмовы, якія супярэчаць антыманапольнаму заканадаўству. У прыватнасці, банк пакідаў за сабой права ў аднабаковым парадку адмаўляць у заключэнні дагавора, прыпыняць правядзенне аперацый і па сваім меркаванні ўстанаўліваць памер узнагароджання, адносячы яго да камерцыйнай таямніцы.
МАРТ выдаў банку рэкамендацыю ўхіліць парушэнні і прыняць меры для іх недапушчэння ў будучыні. Рэкамендацыі выкананы ў поўным аб’ёме, паведамілі ў ведамстве.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
